Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лагойску ўначы абрабавалі касьцёл


Касьцёл Сьвятога Казіміра ў Лагойску, архіўнае фота
Касьцёл Сьвятога Казіміра ў Лагойску, архіўнае фота

Уначы з суботы на нядзелю ў Лагойску абрабавалі касьцёл Сьвятога Казіміра. Злодзеі разьбілі акно ў храме і забралі ахвяраваньні, паведаміў Tut.by Юры Санько — прэсавы сакратар Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі.

Зламысьнікі сьпярша спрабавалі трапіць празь дзьверы, аднак не змаглі іх адчыніць, толькі пашкодзілі замок. Тады яны разьбілі акно і залезьлі празь яго.

Гэта ўжо ня першы выпадак, калі ў Лагойску рабуюць храм. У верасьні 2018 году абрабавалі царкву Сьвяціцеля Мікалая Цудатворца. Злодзеі скралі 44 ланцужкі і грошы. Іх тады хутка злавілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG