Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманых пад Пінскам менскіх журналістаў-фрылансэраў Маліноўскага і Гарчанка адпусьцілі


Міліцыя ў Пінску. Архіўнае фота.
Міліцыя ў Пінску. Архіўнае фота.

Па дарозе ў Пінск міліцыянты спынілі аўтамабіль, якім ехалі фатограф Ільля Маліноўскі і апэратар Максім Гарчанок.

Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, іх даставілі ў Пінскі РАУС. Прычыны затрыманьня журналістаў-фрылянсэраў Ільлі Маліноўскага і Максіма Гарчанка пакуль невядомыя.

Іх пратрымалі ў міліцыі 8 гадзін і вызвалілі, забраўшы відэатэхніку і мабільныя тэлефоны.

Журналіст Ільля Маліноўскі, якога затрымалі пад Пінскам, распавёў, што за дзевяць гадзін у адзьдзяленьні міліцыі ім нават не далі вады папіць. Але больш за ўсё яго абурылі зьдзекі з беларускай мовы і патрабаваньні размаўляць па-расейску.

У адносінах да шэрагу супрацоўнікаў незалежных мэдыя па ўсёй краіне распачалі праверкі іх прафэсійнай дзейнасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG