Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску вулічнага сьпевака асудзілі на «15 сутак» за песьні на беларускай мове, якія палічылі несанкцыянаванай акцыяй


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Жыхар Менска Іван Пірэйка адзначае, што яго арыштавалі з-за скаргі аднаго мужчыны, які часта чапляецца да іншых людзей.

4 красавіка вулічнага музыку Івана Пірэйку затрымалі міліцыянты ў пераходзе каля мэтро «Каменная горка». Міліцыю выклікаў мужчына, якому не спадабаўся рэпэртуар Івана. У выніку хлопец правёў 15 сутак за кратамі, піша «Наша Ніва».

Пірэйка — далёкі сваяк Васіля Быкава, ягоная бабуля па бацьку — стрыечная сястра пісьменьніка. Іван удзельнічае ў праекце «Пешаходка», сьпявае ў розных месцах Менску, гэта дазволена афіцыйна. І гэтым ён зарабляе на жыцьцё. Абвінавачаньні ў пікетах Іван лічыць абсурдам.

«Я сьпяваю песьні на беларускай, расейскай, ангельскай. На беларускай у асноўным сьпяваю Вольскага, N.R.M. Да мяне падышоў мужчына сталага веку: сівыя валасы, у акулярах. Ён сказаў, каб я не сьпяваў „такія“ песьні. Сказаў: „Вам, музыкам, дазволілі сьпяваць беларускі фальклёр, а не вось такое“».

Спачатку Пірэйка хацеў сысьці, але мясцовыя хлопцы сказалі, што гэты скаржнік — ці назіральнік на выбарах, ці дэпутат, які часта чапляецца да ўсіх.

Неўзабаве скаржнік вярнуўся і прывёў з сабой траіх міліцыянтаў у камуфляжнай форме, яны затрымалі музыку, павезьлі ў ГАМ-2 Фрунзэнскага РУУС. У Івана апісалі рэчы, пасадзілі ў «стакан», а тым часам склалі пратакол паводле 24.23 КаАП і пасьля адправілі на Акрэсьціна.

Там у камэры на два месцы было 7-8 чалавек. Спаў музыка на драўлянай падлозе. Судзілі Пірэйку па скайпе, хранічныя хваробы судзьдзя не ўлічыў і прысудзіў 15 сутак.

«Як высьветлілася, той „неабыякавы грамадзянін“ распавёў міліцыі, што я нібыта сьпяваў песьню, у якой ухваляў стагодзьдзе БНР. У дадзенай песьні былі словы „Мы пераможам, трэба пацярпець“». Пры гэтым сам Пірэйка такіх песень ня ведае і ніколі ня чуў.

Частку пакараньня музыка правёў на Акрэсьціна, частку ў Жодзіне. У Жодзіне было горш: «там на падлозе плітка і спальныя прыналежнасьці не даюць. А ложкі зробленыя з такіх рашотак — спаць зусім цяжка».

Сукамэрнікі расказвалі, што міліцыянты цяпер адмыслова затрымліваюць беспрытульных людзей на звалках, каб закінуць хаця б аднаго такога чалавека ў камэру да «палітычных». У многіх зь іх вошы, а адзін з сукамэрнікаў па выхадзе трапіў у шпіталь, у яго знайшлі каранавірус.

Сваяцтва з Васілём Быкавым Пірэйка не асабліва афішаваў як у школе, так і цяпер. Яго памерлая бабуля згадвала пра дзяцінства ў вёсцы Бычкі, дзе гуляла разам з будучым пісьменьнікам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG