Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мару ўзялі ў палон, але зіма сыдзе імкліва». Nizkiz прэзэнтаваў новую песьню


Вакаліст гурту Nizkiz Аляксандар Ільін. Кадар з музычнага відэа «Блізка»

Знаны магілёўскі гурт Nizkiz выпусьціў новую песьню «Блізка» і чорна-белы кліп да яе.

Песьню таксама можна паслухаць на музычных сэрвісах.

Летась у кастрычніку Nizkiz прэзэнтавалі кліп на песьню «Правілы», зьняты падчас пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў.

Гурт існуе з 2008 году, выпусьціў 5 альбомаў. У 2012 годзе атрымаў тры прэміі ў намінацыі «Дэбют году».

У рэпэртуары — кампазыцыі на беларускай і расейскай мовах.

Ад жніўня і да сёньня многія творцы прысьвяцілі нямала песень палітычным пратэстам і сытуацыі ў Беларусі. На Youtube зьбіраюць гэтыя трэкі ў адзін плэйліст — цяпер у ім амаль 600 кампазыцый.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG