Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўніца ЗША: Мы заклікаем беларускія ўлады ня ставіцца да сваіх грамадзян як да праціўнікаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Яна заявіла, што падтрымлівае збор доказаў пра катаваньні і рэпрэсіі для прыцягненьня вінаватых да адказнасьці, перадае БелаПАН.

«У той час як у працы Сталай рады [АБСЭ] быў перапынак, на жаль, у Беларусі не было перапынку ва ўжываньні рэпрэсій», — заявіла выканальніца абавязкаў намесьніка кіраўніка місіі ЗША ў арганізацыі Элізабэт Разэнсток-Сілер 16 красавіка на пасяджэньні Сталай рады АБСЭ ў Вене.

«Мы асабліва занепакоеныя правакацыйнымі, палітычна матываванымі арыштамі ўладамі членаў беларуска-польскай супольнасьці, — сказала яна. — Гэтыя арышты суправаджаліся яшчэ больш лютай антыпольскай прапагандай па беларускім дзяржаўным тэлебачаньні, а таксама ціскам на школы польскай мовы з мэтай атрыманьня падрабязнай інфармацыі пра іх настаўнікаў і вучняў (у тым ліку непаўналетніх)».

Разэнсток-Сілер таксама адзначыла: «Мы нагадваем нашым беларускім калегам, што іх грамадзяне, у тым ліку і польскага паходжаньня, ня ёсьць іх ворагамі. Мы заклікаем беларускія ўлады ня ставіцца да сваіх грамадзян як да праціўнікаў, а замест гэтага паважаць іх правы чалавека і асноўныя свабоды».

Прадстаўнік ЗША падкрэсьліла, што рэпрэсіі, якія падтрымліваюцца беларускай дзяржавай у дачыненьні да членаў польскай супольнасьці, суправаджаюцца ўшчамленьнем правоў на свабоду выказваньня думак, мірных сходаў і аб’яднаньняў.

«Мы падтрымліваем намаганьні Міжнароднай плятформы падсправаздачнасьці па Беларусі па зборы доказаў катаваньняў і рэпрэсій для прыцягненьня вінаватых да адказнасьці», — заявіла Разэнсток-Сілер.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG