Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай асудзіў апазыцыянэраў з Ганконгу за масавыя акцыі пратэсту


Пратэст у Ганконгу, 2019 год
Пратэст у Ганконгу, 2019 год

Пяць вядомых апазыцыйных дзеячаў Ганконгу атрымалі ад 8 да 18 месяцаў турмы за арганізацыю і ўдзел у буйной не дазволенай уладамі акцыі пратэсту ў жніўні 2019 году.

Сярод асуджаных і мэдыямагнат Джымі Лай. Яму прысудзілі год пазбаўленьня волі. Лай ужо знаходзіцца пад вартай са сьнежня мінулага году, чакаючы таксама суду праз абвінавачаньні ў парушэньні закону аб нацыянальнай бясьпецы і ў махлярстве.

Чацьвёра зь дзевяці падсудных абышліся ўмоўнымі тэрмінамі, у іх ліку праваабаронца і вэтэран барацьбы за дэмакратыю ў Ганконгу, 82-гадовы Марцін Лі, і палітычны актывіст Альбэрт Го.

Апазыцыянэры былі прызнаныя вінаватымі ў арганізацыі і ўдзеле ў шматтысячнай несанкцыянаванай акцыі пратэсту 18 жніўня 2019 году, якая пачалася ў парку Вікторыя. За гэтае правапарушэньне, згодна зь мясцовым законам, прадугледжана пакараньне да пяці гадоў турмы.

Улетку 2019 году ў Ганконгу ўспыхнулі масавыя хваляваньні праз намеры мясцовых уладаў прыняць законапраект аб экстрадыцыі, які дазваляе выдаваць правапарушальнікаў мацерыковаму Кітаю. Дэманстрацыі працягваліся некалькі месяцаў. Паліцыя затрымала звыш 10 тысяч чалавек. На больш як 2,5 тысячы зь іх былі заведзены судовыя справы.

Парлямэнт Кітая летам 2020 году прыняў закон аб гарантаваньні нацыянальнай бясьпекі ў Ганконгу. У Пэкіне кажуць, што ён накіраваны на барацьбу з пагрозамі тэрарызму, сэпаратызму, падрыву дзяржаўнай улады і змовы з замежнымі сіламі. Ён прадугледжвае ў якасьці максымальнага пакараньня пажыцьцёвае зьняволеньне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG