Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцу Тацяну Гацуру-Яворскую адпусьцілі зь СІЗА


Праваабаронцу і адну з арганізатарак выставы «Машына дыхае, а я — не» Тацьцяну Гацуру-Яворскую сёньня адпусьцілі зь СІЗА.

Пра гэта паведамляе Эўрарадыё.

Першыя некалькі дзён на Акрэсьціна праваабаронца Тацяна Гацура-Яворская правяла ў камэры без ацяпленьня. Пасьля яе перавялі на «Валадарку» у камэру зь Юліяй Слуцкай і Анжалікай Борыс. Тацяна кажа, што ўсе яны трымаюцца і не смуткуюць. А Борыс вучыць усю камэру размаўляць па-польску.

Заснавальніцу грамадзкага аб’яднаньня «Зьвяно» і адну з арганізатарак выставы «Машына дыхае, а я — не» Тацяну Гацуру-Яворскую затрымалі 6 красавіка, яе падазравалі ў «фінансаваньні беспарадкаў».

Такая фармулёўка значылася ў санкцыях на ператрусы, якія напярэдадні супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю ўчынілі ў офісе арганізацыі, а таксама ў кватэры і на лецішчы падазраванай.

Сёньня стала вядома, што мужа затрыманай праваабаронцы Тацяны Гацуры-Яворскай Уладзімера Яворскага, які мае ўкраінскае грамадзянства, дэпартавалі зь Беларусі на 10 гадоў. Уладзімер з 8-гадовым сынам Данілам ужо зьехаў ва Ўкраіну.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG