Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мужа зьняволенай праваабаронцы Тацяны Гацуры-Яворскай прымусілі зьехаць зь Беларусі. Ён ужо ва Ўкраіне


Уладзімер Яворскі.

Тэрмін забароны на ўезд у краіну — 10 гадоў.

Стала вядома, што муж затрыманай праваабаронцы Тацяны Гацура-Яворскай Ўладзімір Яворскі, які мае ўкраінскае грамадзянства, зьехаў зь Беларусі пад пагрозай дэпартацыі. Уладзімір з малодшым сынам Данілам ужо зьехалі ва Ўкраіну.

Агулам у сям'і чацьвёра дзяцей, агульны ў Тацяны і Ўладзіміра малодшы сын Данік, якому ў траўні споўніцца 8. Старэйшыя Кастусь і Альгерд вучацца ў Кіеве, дачка Рагнеда зьбіраецца паступаць у БДУ.

Самой Тацяне Гацура-Яворскай сёньня мусяць прад’явіць абвінавачваньні ці адпусьціць.

Тацяна Гацура-Яворская. Архіўнае фота
Тацяна Гацура-Яворская. Архіўнае фота

Заснавальніцу грамадзкага аб’яднаньня «Зьвяно» і адну з арганізатарак выставы «Машына дыхае, а я — не» Тацяну Гацуру-Яворскую затрымалі 6 красавіка.

Як падазраюць у «фінансаваньні беспарадкаў». Такая фармулёўка значылася ў санкцыях на ператрусы, якія напярэдадні супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю ўчынілі ў офісе арганізацыі, а таксама ў кватэры і на лецішчы падазраванай.

Санкцыя згаданага крымінальнага артыкулу прадугледжвае да трох гадоў зьняволеньня. 12 красавіка беларускія праваабронцы прызналі Тацяну Гацуру-Яворскую палітычнай зьняволенай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG