Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стваральнік найбуйнейшай у гісторыі фінансавай піраміды памёр у турме


Бэрнард Мэйдаф
Бэрнард Мэйдаф

Аб’ём ягонай махлярскай схемы ацэньваецца амаль у 65 мільярдаў даляраў.

Фінансіст Бэрнард Мэйдаф, асуджаны на 150 гадоў турмы за арганізацыю найбуйнейшай вядомай фінансавай піраміды ў гісторыі, памёр у зьняволеньні, паведаміла Фэдэральнае бюро турмаў ЗША. Яму было 82 гады, піша «Голас Амэрыкі».

Мэйдаф пакутаваў на хранічную нырачную недастатковасьць і некаторыя іншыя хваробы.

Ён утрымліваўся ў фэдэральнай турме ў Батнэры штату Паўночная Караліна, пасьля таго як у чэрвені 2009 году яму прысудзілі 150 гадоў турэмнага зьняволеньня за арганізацыю ашуканскай схемы, аб’ём якой ацэньваўся ў 64,8 мільярда даляраў.

Ахвярамі Мэйдафа сталі тысячы фізычных асоб і арганізацый, вялікіх і малых, уключаючы дабрачынныя арганізацыі, пэнсійныя фонды і хэдж-фонды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG