Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Анатоль Клышка, аўтар «Буквара» для пакаленьняў школьнікаў


Ва ўзросьце 85 гадоў памёр пісьменьнік і філёляг Анатоль Клышка.

Ён нарадзіўся ў вёсцы Данэйкі тагачаснага Наваградзкага павету (цяпер — Баранавіцкі раён), скончыў Наваградзкую пэдагагічную вучэльню, а затым філфак БДУ. Працаваў у рэдакцыях газэт і часопісаў у Баранавіцкім раёне.

Разам зь Петрусём Броўкам і Ўладзімерам Караткевічам даваў рэкамэндацыю для ўступленьня ў Саюз пісьменьнікаў паэту Алесю Наўроцкаму, які, паводле Анатоля Сідарэвіча, «разбураў эстэтыку сацыялістычнага рэалізму».

Аўтар «Буквара», які з 1969 году вытрымаў дзясяткі выданьняў.

У 2003-м выдаў ілюстраваны слоўнік па беларускай мове «Чую. Бачу. Гавару», у якім, паводле Аляксандры Дынько, «вакол асобы выбудоўваецца цэлы сьвет рэчаў, істотаў, зьяваў, дзе для кожнага ёсьць сваё слова і дзе ёсьць словы для ўзаемапаразуменьня паміж імі. І гэтыя словы — беларускія».

Пераклаў на беларускую мову «Новы запавет» і ў 2014 годзе выдаў яго поўны тэкст.

У 1989 годзе Анатоль Клышка быў адным з ініцыятараў стварэньня Таварыства беларускай мовы імя Скарыны (ТБМ), узначальваў камісію ТБМ па культуры мовы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG