Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэцыя абвінаваціла Расею ў кібэратацы на Швэдзкую спартовую канфэдэрацыю


Кібэратакі Галоўнага ўпраўленьня Генштабу Ўзброеных сіл Расеі на Швэдзкую спартовую канфэдэрацыю былі элемэнтамі кампаніі супраць антыдопінгавых агенцтваў, лічыць пракуратура Швэцыі. Пра гэта інфармуе DW.

Стакгольм чакае тлумачэньняў.

Расейскі пасол у Швэцыі быў выкліканы ў міністэрства замежных спраdfў каралеўства ў сувязі з расьсьледаваньнем кібэратакі на Швэдзкую спартовую канфэдэрацыю.

Ад дыплямата чакаюць тлумачэньняў, паведаміла кіраўнік МЗС Швэцыі Ан Ліндэ ў аўторак, 13 красавіка. Яна абураная «непрымальнымі і сур’ёзнымі парушэньнямі» прыватнасьці зьвестак.

Пракуратура каралеўства ў гэты ж дзень спыніла расьсьледаваньне хакерскіх нападаў, якія Швэдзкая спартовая канфэдэрацыя зазнала ад сьнежня 2017 году па травень 2018-га. Прычына — няма ўмоваў для судовага разбору або экстрадыцыі ў Швэцыю, гаворыцца на сайце ведамства.

Паводле пракуратуры, да ўзломаў кампутарных сыстэмаў спрычынілася Галоўнае ўпраўленьне Генштабу Ўзброеных сіл Расеі (былое ГРУ), а менавіта вайсковая частка № 26165 МА РФ. Зламысьнікі здабылі доступ да мэдычных зьвестак швэдзкіх спартоўцаў.

Швэды сьцьвярджаюць, што кібэратакі былі часткаю расейскай кампаніі супраць нацыянальных і міжнародных агенцтваў барацьбы з допінгам, а таксама супраць Міжнароднай фэдэрацыі футбольных асацыяцыяў (FIFA).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG