Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск — мінус 10 тысяч чалавек за год. Як скарацілася колькасьць жыхароў Беларусі


Статыстыка сьведчыць, што насельніцтва Беларусі за год скарацілася больш як на 60 тысяч чалавек. Глядзім, дзе скарачэньне было найбольшае.

60 614 — на столькі жыхароў у Беларусі стала менш за 2020 год, гэта вынікае са статыстыкі Белстату. Годам раней насельніцтва Беларусі скарацілася толькі на 19 тысяч. Што стала прычынай, статыстыка ня кажа. У некаторых гарадах жыхароў стала меней на 10 тысяч чалавек.

Віцебская вобласьць — мінус 13 тысяч чалавек

З усіх абласьцей найбольш насельніцтва скарацілася ў Віцебскай вобласьці — мінус 13 261 чалавек, або 1,17% ад агульнай колькасьці жыхароў. Гараджанаў у гэтай вобласьці стала меней на 5929 чалавек, вяскоўцаў — на 7332.

У Віцебску жыхароў стала меней на 1913 чалавек. Гэта 0,52% усіх насельнікаў гораду. Агулам скарачэньне па абласьцях выглядае так:

  • Віцебская вобласьць — мінус 13 261 (1,17%)
  • Гомельская вобласьць — мінус 11 538 (0,83%)
  • Берасьцейская вобласьць — мінус 9 196 (0,68%)
  • Магілёўская вобласьць — мінус 8667 (0,85%)
  • Горадзенская вобласьць — мінус 7704 (0,75%)
  • Менская вобласьць — плюс 99.

Менск — мінус 10 347 за год

У Менску колькасьць жыхароў апошні раз скарачалася ў Другую сусьветную вайну і ў першыя гады пасьля яе, пазьней жыхароў станавілася толькі болей. Напрыклад, за 2019 год менчукоў стала болей на 7237 чалавек.

2020 год стаў выключэньнем, у Менску жыхароў стала менш на 10 347 чалавек. Гэта 0,51% ад усіх жыхароў гораду.

Гомель — мінус 2,4 тысячы за год

У Гомлі жыхароў стала меней на 2448 чалавек, гэта 0,48% ад усіх гамельчукоў. У Сяньне Віцебскай вобласьці жыхароў стала меней на 73 чалавекі, або на 0,98%. У Зэльве Горадзенскай вобласьці — менш на 84 чалавекі, або на 1,27%.

Жыхароў вёсак стала меней на 1,76%

Найбольш за год зьменшылася колькасьць сельскіх жыхароў — мінус 37 029, або 1,76%. Жыхароў гарадоў стала меней на 23 585 чалавек, або на 0,32%.

Для параўнаньня, за 2019 год жыхароў гарадоў стала болей на 12 196 чалавек, або на 0,17%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG