Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінздароўя паведаміла пра рост захворваньняў COVID-19 у Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала афіцыйную статыстыку COVID-19 на 13 красавіка.

Паводле зьвестак міністэрства, за дзень:

  • выявілі 754 новых хворых,
  • 10 хворых памерлі,
  • выпісалі 761 пацыента.

За ўвесь час:

  • 337 635 захварэлі,
  • 2373 памерлі,
  • 327 848 паправіліся і выпісаліся.

Афіцыйная статыстыка каранавірусу, якую публікуюць улады Беларусі, часта атрымлівае крытыку за заніжэньне лічбаў ад незалежных мэдыкаў. Лічбы, на думку экспэртаў, могуць быць заніжаныя ажно ў 7 разоў. Акрамя таго, у Беларусі ня ўводзілася строгага карантыну, як у большасьці іншых краін Эўропы.

13 красавіка Мінздароўя ў сваім тэлеграме таксама паведаміла, што ў краіне рэгіструецца паступовы рост захворваньняў. У сярэднім, па яго зьвестках, каранавірус выяўляюць у 11,9% спробаў, узятых у грамадзян. Па стане на 12 красавіка колькасьць прышчэпленых адной дозай вакцыны склала 129 899 чалавек, дзьвюма дозамі 41 688 чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG