Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад каранавірусу памёр драматург і публіцыст Міхаіл Карпечанка


Michail Karpienčanka
Michail Karpienčanka

Сябру Магілёўскай філіі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў быў 61 год.

Прычына сьмерці — каранавірус, паведамляе тэлеграм-канал Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Міхаіл Карпечанка — празаік, драматург, публіцыст і краязнаўца, сябра Магілеўскай філіі СБП.

Карпенчанка нарадзіўся 14 лістапада 1959 году ў вёсцы Болін, што на Краснапольшчыне. Скончыў Наваельнінскую школу, затым Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Напісаў кнігі «Дачка волі», «На скрыжаваньні болю і надзеі», «Уздоўж стромы», «Іржа» і іншыя.

Жыў і працаваў у Бялынічах.

Папярэднія шэсьць дзён Міністэрства аховы здароўя нязьменна падавала лічбу ў 10 сьмяротных выпадкаў за суткі, а напярэдадні паведаміла пра 9 сьмерцяў. Аднак афіцыйная статыстыка каранавірусу, якую публікуюць улады Беларусі, часта атрымлівае крытыку незалежных мэдыкаў за заніжэньне лічбаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG