Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 400 тысяч на Крэўскі замак да 7 мільёнаў на Жыліцкі палац. Стала вядома, колькі выдаткуюць сёлета на помнікі архітэктуры


Больш за ўсё вылучаць на рэстаўрацыю палаца ў Жылічах
Больш за ўсё вылучаць на рэстаўрацыю палаца ў Жылічах

Міністэрства культуры паведаміла, колькі грошай выдзеляць сёлета на аднаўленьне архітэктурнай спадчыны паводле інвэстыцыйнай праграмы «Культура Беларусі». Грошы возьмуць у асноўным з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, піша газэта «Культура».

Агулам вылучаць больш за 28 мільёнаў рублёў

  • Палацава-паркавы ансамбль у Жылічах Кіраўскага раёну — 7 170 000
  • Стары замак у Горадні — 5 500 000
  • Палац Пуслоўскіх у Косаве — 5 390 000
Косаўскі палац, 2018 год
Косаўскі палац, 2018 год
  • Нацыянальны мастацкі музэй — 3 402 343
  • Касьцёл Божага Цела ў Нясьвіжы — 1 800 000
Касьцёл Божага Цела ў Нясьвіжы, 2018. Фота ©Shutterstock
Касьцёл Божага Цела ў Нясьвіжы, 2018. Фота ©Shutterstock
  • Спаса-Праабражэнская царква ў Полацку — 1 368 000
  • Наваградзкі замак — 1 200 000
Наваградзкі замак, 2018 год
Наваградзкі замак, 2018 год
  • Палац Сапегаў у Ружанах — 900 000
  • Касьцёл і калегіюм езуітаў у Юравічах Калінкавіцкага раёну — 900 000
Касьцёл у Юравічах, 2015 год
Касьцёл у Юравічах, 2015 год
  • Крэўскі замак — 426 000

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG