Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк Беларусі ўзмацніў кантроль за грашыма беларусаў


Ілюстрацыйнае фота

Паводле новага распараджэньня, фінансавыя ўлады пашырылі сьпіс крытэраў, па якіх будуць шукаць асобаў з падазрэньнем ва ўдзеле ў махінацыях з грашыма.

Нацбанк Беларусі выдаў пастанову № 81 ад 31 сакавіка 2021 г. «Аб зьмяненьні пастановы Праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь ад 14 сьнежня 2014 г. № 783», піша infobank.by.

Паводле якіх жа крытэраў кліента банку адносяць да «суб’ектаў з павышанай рызыкай удзелу ў схемах легалізацыі злачынных даходаў, ухіленьня ад выплаты падаткаў, збораў (мыта), утойваньня карупцыйных і іншых злачынстваў у эканамічнай сфэры...»?

Вось на якія прыкметы ў кампаній – рэзыдэнтаў Рэспублікі Беларусь рэкамэндуецца зьвярнуць увагу:

  • Дзяржаўная рэгістрацыя арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка па згубленых або выкрадзеных дакумэнтах, якія сьведчаць асобу заснавальніка;
  • Заснавальнікам арганізацыі зьяўляецца фізычная асоба, маладзейшая за 25 або старэйшая за 70 гадоў;
  • Заснавальнікамі і (або) кіраўнікамі, бухгальтарамі арганізацыі зьяўляюцца студэнты;
  • Узрост асобы, якая зьяўляецца аднаасобным выканаўчым органам кліента (генэральны дырэктар, дырэктар, старшыня праўленьня) або прадстаўніка кліента, складае менш за 23 гады альбо перавышае 70 гадоў;
  • У склад (су)заснавальнікаў і (або) кіраўнікоў арганізацыі ўваходзяць нерэзыдэнты Рэспублікі Беларусь.

У кліентаў – фізычных асобаў таксама ёсьць свае «прыкметы», па якіх яны трапляюць пад пільную ўвагу:

  • Зьвесткі аб збыце фальшывых грошай;
  • Зьвесткі аб знаходжаньні ў міждзяржаўным і рэспубліканскім вышуку;
  • Зьвесткі аб правапарушэньнях, атрыманых крэдытах, згубленых і выкрадзеных пашпартах.

Такія дадзеныя банкі і іншыя арганізацыі могуць атрымаць з дапамогай агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сыстэмы.

Што тычыцца парогавых значэньняў, цяпер, згодна з пастановай, гэтае значэньне рэзка зьнізілі з 500 да 200 базавых велічыняў. Гэта азначае, што пад падазрэньне рызыкуе трапіць асоба, якая зьняла ў банкамаце за тыдзень больш за 5800 рублёў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG