Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журы літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча вызначыла кароткі сьпіс намінантаў


Знак ляўрэата прэміі «Дэбют».

У дзьвюх намінацыях, «Проза» і «Мастацкі пераклад», звыклая колькасьць з трох пазыцый скарочана да дзьвюх, паведамляе ПЭН-цэнтар.

Намінацыя «Паэзія»

Маргарыта Аляшкевіч, «Слоўныя ловы». Менск, «Галіяфы», 2019;
Крысьціна Бандурына, «Homo». Менск, «Галіяфы», 2019;
Артур Камароўскі, «Вада пачынае жыць». Менск, «Галіяфы», 2020;

Намінацыя «Проза»

Давід-Алег Лісоўскі, «Кніга». Гомель, «Барк», 2019;
Васіль Тамарыч, «Вольны Горад». Менск, «Медысонт», 2020;

Намінацыя «Мастацкі пераклад»

Тацяна Анікеенка, пераклад з баўгарскай — Міхаіл Вешым «Англійскі сусед». Вільня, «Логвінаў», 2019;
Сяргей Матырка, пераклад зь нямецкай — Эрвін Мозэр «Неверагодныя гісторыі на дабранач». Менск, «Янушкевіч», 2019;

Сёлета ў журы прэміі працуюць: Эдуард Акулін, Леанід Дранько-Майсюк, Тацяна Сьветашова, Дзьмітры Строцаў, Усевалад Сьцебурака, Уладзімер Сьцяпан і ганаровы сябра журы Павал Бераговіч.

Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць галоўныя прызы ад Фонду «Вяртаньне». Наяўнасьць і колькасьць галоўных і заахвочвальных узнагарод дадаткова вызначыць журы.

Прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ўручаецца з 2011 году. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Галіна Сіўчанка, Віталь Рыжкоў, Антон-Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Дар’я Трайдэн, Паўліна Вітушчанка, Ганна Янкута, Дзьмітры Дзьмітрыеў, Кацярына Маціеўская, Тацяна Нядбай, Анатоль Івашчанка, Сьвятлана Рогач, Андрусь Горват, Зараслава Камінская, Ганна Комар, Юля Цімафеева і іншыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG