Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз выказаў занепакоенасьць «вайсковай актыўнасьцю» Расеі каля межаў Украіны


Жузэп Бурэль
Жузэп Бурэль

Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у міжнародных справах Жузэп Бурэль выказаў занепакоенасьць расейскай «вайсковай актыўнасьцю» пасьля перамоваў з кіраўніком МЗС Украіны Дзьмітром Кулебам.

Пра гэта Бурэль напісаў у сваім твітары:

Паводле кіраўніка дыпляматыі ЭЗ, гэтая тэма будзе абмяркоўвацца на нарадзе міністраў замежных спраў Эўразьвязу, якая пройдзе ў красавіку.

«Пагутарыў зь міністрам замежных спраў Украіны Дзьмітром Кулебам. З сур’ёзнай занепакоенасьцю сачу за расейскай вайсковай актыўнасьцю паблізу Ўкраіны», — напісаў Бурэль і дадаў, што Эўразьвяз цалкам падтрымлівае незалежнасьць Украіны і яе тэрытарыяльную цэласнасьць.

Раней кіраўнікі МЗС Нямеччыны і Францыі выказалі занепакоенасьць у сувязі з ростам колькасьці парушэньняў замірэньня на Ўсходзе Ўкраіны. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве МЗС дзьвюх краін, апублікаванай 3 красавіка. У заяве адзначаецца, што напружанасьць ўзмацняецца пасьля пэрыяду часовай стабілізацыі становішча зь ліпеня мінулага году.

«Мы ўважліва сочым за сытуацыяй, у прыватнасьці за перасоўваньнямі расейскіх войскаў, і заклікаем ўсе бакі праяўляць стрыманасьць да намаганьняў па больш хуткай дээскаляцыі», — гаворыцца ў заяве двух ведамстваў.

Раней стала вядома, што ЗША прывялі свае войскі ў Эўропе ў баявую гатоўнасьць з прычыны канцэнтрацыі расейскіх войскаў паблізу мяжы з Украінай, паведамілі крыніцы Politico і The New York Times. Гэта адбылося на фоне абвастрэньня канфлікту ў Данбасе. У Крамлі лічаць, што сьцягваньне расейскіх войскаў да мяжы з Украінай «не павінна нікога турбаваць». Прэзыдэнты Ўкраіны і ЗША пагутарылі па тэлефоне, і Джо Байдэн пацьвердзіў Уладзіміру Зяленскаму «нязьменную падтрымку» сувэрэнітэту Ўкраіны.

Прэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў адрэагаваў на паведамленьні словамі аб тым, што Расея перамяшчае узброеныя сілы «ў межах сваёй тэрыторыі паводле сваіх патрэбаў» і «гэта не павінна нікога турбаваць».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG