Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяць чалавек загінулі пры сутыкненьні парома з грузавым караблём у Банглядэш

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паром сутыкнуўся з грузавым караблём у цэнтральнай частцы краіны.

Здарэньне адбылося ў нядзелю, 4 красавіка, піша DW. На борце парома больш за 50 чалавек ехалі з гораду Нараянгандж у адміністрацыйную акругу Гопалгандж на рацэ Шыталакш’я.

Людзі спрабавалі пасьпець пераплысьці ў іншую акругу да таго, як у Нараянганджы пачнуцца жорсткія захады супраць каранавірусу. Ад гэтага паром аказаўся перапоўнены пасажырамі.

Нягледзячы на надвор’е, якое перашкодзіла ратавальнай аперацыі, жывымі выратавалі як мінімум 11 чалавек. Па словах прадстаўніка раёну Нараянгандж, некаторыя пасажыры змаглі дабрацца да берага самастойна. Пошукі працягваліся і пасьля зьмярканьня. Пацьверджана мінімум 5 сьмерцяў.

Паромамі ў Банглядэш карыстаюцца мільёны людзей. Ад 5 красавіка праз антыкаранавірусныя захады ўвесь пасажырапаток у межах краіны прыпыніцца на тыдзень — на такі тэрмін яны першапачаткова абвешчаны.

XS
SM
MD
LG