Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку крушэньня цягніка на Тайвані загінулі дзясяткі пасажыраў


Месца крушэньня.

Як найменей 36 чалавек загінулі, некалькі дзясяткаў пацярпелі ў выніку сутыкненьня пасажырскага цягніка з рамонтнай машынай на Тайвані. Аварыя адбылася ўнутры тунэля на ўсходзе вострава.

Згодна з паведамленьнем міністэрства транспарту, цягнік рухаўся са сталіцы Тайпэя ў Тайдун, буйны тайваньскі горад. У цягніку былі каля 350 чалавек. Вагоны былі перапоўненыя, многія пасажыры стаялі.

Паводле папярэдніх дадзеных, інжынэрная спэцтэхніка была дрэнна запаркаваная, сасьлізнула і апынулася на рэйках перад цягніком. У выніку частка вагонаў урэзалася ў сьцены тунэля.

Агенцтва Reuters называе гэта найбуйнейшай чыгуначнай катастрофай на востраве за апошнія 40 гадоў. У 1981 годзе ў выніку крушэньня цягніка загінулі 30 чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG