Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыгуначная катастрофа ў Індыі: каля 100 чалавек загінулі


Пацярпелыя на месцы катастрофы
Пацярпелыя на месцы катастрофы

На поўначы Індыі раніцай 20 лістапада сышоў з рэек пасажырскі цягнік. Па апошніх дадзеных, у выніку загінуў па меншай меры 96 чалавек, паведамляе The Times of India.

76 чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане, яшчэ 150 чалавек атрымалі лёгкія пашкоджаньні.

Пошукава-выратавальныя работы на месцы здарэньня працягваюцца. Для знаходжаньня пацярпелых з цягніка ратавальнікі выкарыстоўваюць спецтэхніку.

Крушэньне адбылося ноччу каля горада Пухрайан у штаце Утар-Прадэш, у 100 кілямэтрах ад буйнога горада Канпур. З рэек сышлі 14 вагонаў.

Большасьць пацярпелых знаходзіліся ў першых двух вагонах.

Паводле непацьверджаных зьвестак, у якасьці магчымай прычыны катастрофы разглядаецца кепскі стан чыгуначных каляінаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG