Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША першымі ў сьвеце вакцынавалі 100 мільёнаў чалавек


Людзі чакаюць у зоне абсэрвацыі пасьля уколу вакцынай ад каранавірусу, Сіэтл, ЗША, 13 сакавіка 2021
Людзі чакаюць у зоне абсэрвацыі пасьля уколу вакцынай ад каранавірусу, Сіэтл, ЗША, 13 сакавіка 2021

Адміністрацыя Байдэна ў пятніцу дасягнула важнага паказчыка — да 2 красавіка 100 мільёнаў жыхароў ЗША атрымалі як мінімум адну дозу вакцыны COVID-19

Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».

Злучаныя Штаты сталі першай краінай у сьвеце, якой удалося дамагчыся такога посьпеху ў вакцынацыі. Аднак у некаторых рэгіёнах ЗША працягвае інтэнсіўна расьці колькасьць выпадкаў заражэньня COVID-19.

Раней на гэтым тыдні прэзыдэнт Джо Байдэн заявіў, што ў сувязі з ростам тэмпаў вакцынацыі, да 19 красавіка права на вакцыну будуць мець прынамсі 90% дарослых амэрыканцаў. Раней Байдэн абяцаў дамагчыся гэтага паказчыка да 1 траўня.

Аднак падчас брыфінгу рабочай групы па каранавірусу, які прайшоў у Белым доме раней на гэтым тыдні, кіраўнік Цэнтру ЗША па кантролі і прафіляктыцы захворваньняў (CDC) доктар Рашэль Валенскі папярэдзіла аб небясьпецы таго чыньніку, што занадта шмат амэрыканцаў перастаюць выконваць абмежаваньні, зьвязаныя з COVID −19.

Прэзыдэнт Байдэн выказаў меркаваньне, што, калі гэтая тэндэнцыя працягнецца, у ЗША можа адбыцца чацьвёрты ўсплёск колькасьці заражэньняў COVID-19.

У параўнаньні з ЗША эўрапейскія краіны адстаюць у рэалізацыі праграмаў вакцынацыі. Сусьветная арганізацыя здароўя (САЗ) паведаміла, што ўсяго 10% насельніцтва Эўропы атрымалі адну дозу вакцыны, і толькі 4% атрымалі дзьве дозы.

Адна з прычын такога адставаньня — залежнасьць Эўразьвязу ад вакцыны AstraZeneca, у многіх краінах паведамляюць пра ўскладненьні пасьля гэтай вакцыны, зьвязаныя са згушчальнасьцю крыві. Нідэрлянды ў пятніцу ўзялі прыклад зь Нямеччыны, якая спыніла выкарыстаньне гэтай вакцыны для людзей маладзей за 60 гадоў.

Выпадкі ўтварэньня тромбаў у сувязі з гэтай вакцынай сустракаюцца вельмі рэдка. Эўрапейскае агенцтва па лекавых сродках заявіла, што вакцына AstraZeneca бясьпечная.

«Мы павінны праяўляць асьцярожнасьць, таму зараз было б разумна націснуць на кнопку паўзы ў якасьці меры засьцярогі», — заявіў міністар здароўя Нідэрляндаў Уга дэ Ёнг.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG