Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС: Пошук зьбеглага вайскоўца вядзецца ў 11 раёнах Віцебскай вобласьці


Вайсковая частка, ілюстрацыйнае фота

Адмысловыя мерапрыемствы па пошуку вайскоўца, які ўцёк з вайсковай часткі, вядуцца ў 11 раёнах Віцебскай вобласьці

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на Тэлеграм-канал МУС «Шукае міліцыя».

Паводле інфармацыі МУС, гэта 19-гадовы Аляксандр Караткевіч, ураджэнец гарадзкога пасёлку Расоны Віцебскай вобласьці.

2 красавіка гэты салдат тэрміновай службы пакінуў тэрыторыю палігону, знаходзячыся за рулём грузавіка. Мяркуецца, што ён накіраваўся да месца пражываньня сваёй дзяўчыны — у Полацкі раён.

Па кірунку руху аўтамабіля быў апэратыўна абвешчаны плян «Перахоп». Грузавік знойдзены на ўзбочыне праезнай часткі ва Ўшацкім раёне.

Паводле інфармацыі МУС, уцякач схаваўся ў лясным масіве каля вёскі Сарочына Ушацкага раёну.

«Зараз у 11 раёнах Віцебскай вобласьці праводзяцца адмысловыя мерапрыемствы: міліцыя рэгіёну, унутраныя войскі і АМАП сумесна з падразьдзяленьнямі Міністэрства абароны прачэсваюць мясцовасьць у пошуках вайскоўца», — гаворыцца ў паведамленьні МУС.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG