Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША, Паўднёвая Карэя і Японія дамовіліся разам супрацьстаяць вайсковым плянам Паўночнай Карэі


Жыхары Паўднёвай Карэі назіраюць за тым, як войска Паўночнай Карэі праводзіць запуск балістычных ракет, 25 сакавіка 2021

Пхэньян хочуць прымусіць адмовіцца ад ядзернай праграмы і стварэньня балістычных ракет.

У сумеснай заяве, апублікаванай пасьля трохбаковых перамоваў, прадстаўнікі Злучаных Штатаў, Паўднёвай Карэі і Японіі заявілі аб узгадненьні падыходу па дэнуклеарызацыі Паўночнай Карэі, піша «Голас Амэрыкі».

Тры краіны падкрэсьлілі неабходнасьць поўнага выкананьня міжнароднай супольнасьцю рэзалюцый Рады Бясьпекі ААН па Паўночнай Карэі.

У перамовах, што адбыліся ў Ваенна-марской акадэміі ЗША ў Анапалiсе, штат Мэрылэнд, прынялі ўдзел дарадцы сваіх дзяржаў у нацыянальнай бясьпецы амэрыканец Джэйк Саліван, японец Сігэру Кітамура і карэец Сух Хун. Перамовы праходзілі на фоне росту напружанасьці праз запуск ракет, які зрабіла Паўночная Карэя на мінулым тыдні.

Пасьля таго прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што Злучаныя Штаты застаюцца адкрытымі для дыпляматычных перамоваў з Паўночнай Карэяй, нягледзячы на выпрабаваньні балістычных ракет. Аднак папярэдзіў пра магчымыя дзеяньні ў адказ у выпадку абвастрэньня сытуацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG