«Гаворачы пра рэвалюцыі, уключаючы культурную, вельмі паказальны конкурс „Эўравізія“, — цытуе Лаўрова ТАСС. — Тое, што яны зараз робяць зь беларусамі, — гэта агідна. То бок гэта цэнзура чыстай вады: „Паколькі мы — незразумела якія, нейкія ананімныя людзі — у гэтай песьні ўгледжваем нейкія намёкі, мы вас не пускаем, давайце іншую“. Даюць іншую песьню, і тое ж самае. Ну што гэта за мастацтва, што гэта за культура, што гэта за дэмакратыя?» –— сказаў Лаўроў у перадачы «Вялікая гульня» на Першым канале расейскага тэлебачаньня.
Паводле яго слоў, падобнае рашэньне арганізатараў «Эўравізіі» — надзвычай красамоўны прыклад таго, што такое цяпер эўрапейская культура.
- 26 сакавіка Эўрапейскі вяшчальны зьвяз паінфармаваў Белтэлерадыёкампанію аб адхіленьні прадстаўнікоў Беларусі (гурт «Галасы ЗМеста») ад песеннага конкурсу з прычыны парушэньня правілаў конкурсу.