Лінкі ўнівэрсальнага доступу

31 сакавіка абнавіліся адразу 8 тэмпэратурных рэкордаў


Ілюстрацыйнае фота

Лякальныя максымумы перакрытыя на мэтэастанцыях Берасьцейскай, Віцебскай і Менскай абласьцей. У Лепелі пабіты рэкорд 53-гадовай даўнасьці.

Рэкорды адзначаны ў Высокім — 20,2 градуса цяпла (у 2010 годзе было 20,1), Ганцавічах — 18,2 (17,5 у 2010-м), Бярэзінскім запаведніку — 17,7 (16,1 у 2007-м) , Валожыне — 17,1 (16 у 2010-м), а таксама ў Нарачы — 16,9 (16,2 у 2007-м), Шаркаўшчыне — 16,9 (16 у 1999-м) і Докшыцах — 16,4 (16,3 у 1999-м).

53-гадовы рэкорд высокай тэмпэратуры абнавіўся ў Лепелі: 17 градусаў супраць 16,5 у далёкім 1968 годзе.

Абсалютны максымум для Беларусі 31 сакавіка трымаецца ўжо 53 гады, +22,2 у Брагіне.

Сыноптыкі прагназуюць, што 1 красавіка на большай частцы тэрыторыі захаваецца цёплае надвор’е, але затым пахаладае.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG