Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі падоўжылі рэгуляваньне цэнаў на сацыяльна значныя тавары яшчэ на 3 месяцы


Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю падоўжыла рэгуляваньне цэнаў на 18 групаў сацыяльна значных тавараў: яно будзе дзейнічаць з 1 красавіка да 29 чэрвеня, паведамляе прэс-служба міністэрства.

Гаворка ідзе пра абмежаваньне памеру гандлёвых надбавак. Да сацыяльна значных тавараў у МАРГ аднесьлі рыбу, мяса, вараныя каўбасныя вырабы, каровіна малако, кефір, сьмятану, тварог, сыр, сьметанковае масла, сланечнікавы алей, курыныя яйкі, пшанічную муку, аржаны хлеб, сухія макаронныя вырабы, аўсяныя шматкі, шліфаваны белы рыс, грэчку, крупы манныя і прасяныя, цукар, дзіцячае харчаваньне, сьвежыя бульбу, буракі, моркву, белакачанную капусту, рэпчатую цыбулю, агуркі, памідоры, яблыкі, рыбныя кансэрвы.

Папярэдні раз рэгуляваньне цэнаў уводзілася з 1 студзеня па 31 сакавіка. Рашэньне падоўжыць рэгуляваньне цэнаў на сацыяльна значныя тавары ў міністэрстве патлумачылі тым, што ў сувязі з пандэміяй растуць сусьветныя цэны на прадукты харчаваньня, таму такая мера накіраваная на папярэджаньне завышэньня цэнаў на жыцьцёва важныя прадукты харчаваньня і забесьпячэньне даступнасьці іх для насельніцтва.

Дадаткова ў Беларусі дзейнічае пастанова Саўміну, якая з 1 сакавіка абмяжоўвае рост цэнаў на лекі і сацыяльна значныя тавары 0,2% у месяц.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG