Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі пракрамлёўская партыя выкарыстала ў сваім роліку 7-гадовага сына Барыса Нямцова


Барыс Нямцоў, архіўнае фота

Маскоўскае аддзяленьні партыі «Адзіная Расія» выкарыстоўвала сямігадовага сына загінулага палітыка Барыса Нямцова ў сваім відэароліку, паведамляе выданьне «МБХ медиа».

У роліку распавядаецца пра акцыю актывістаў «Адзінай Расеі» і руху «Маладая гвардыя» з нагоды Міжнароднага дня тэатру. У паведамленьні пра гэтую акцыю гаварылася, што «каля тэатра імя Пушкіна 7-гадовы Бора Нямцоў павіншаваў масквічоў чытаньнем» вялікапоснай малітвы «Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна», і што «ад такога творчага падарунка мінакі былі ў захапленьні».

У размове з «МБХ медиа» маці 7-гадовага хлопчыка, Кацярына Іфтодзі, заявіла, што яе сын «прымаў і будзе прымаць» удзел у мерапрыемствах «Адзінай Расеі». Паводле яе, «кіраўніцтва краіны паставілася зь вялікім разуменьнем і глыбокай павагай да дзіцяці». Іфтодзі таксама распавяла, што сама зьяўляецца чальцом «Адзінай Расеі».

Кацярына Іфтодзі пазнаёмілася з палітыкам Барысам Нямцовым ў 2013-м годзе. Пасьля забойства Нямцова яна падала пазоў з патрабаваньнем прызнаць, што загінулы зьяўляецца бацькам яе дзіцяці і што хлопчык мае права на атрыманьне спадчыны. Суд задаволіў патрабаваньні Іфтодзі.

  • Апазыцыйны палітык, былы віцэ-прэм’ер ураду Расеі Барыс Нямцоў быў забіты 27 лютага 2015 непадалёк ад Крамля. У ліпені 2017 года Маскоўскі акруговы вайсковы суд прызнаў вінаватымі ў зьдзяйсьненьні злачынства пецярых ураджэнцаў Чачні, яны атрымалі тэрміны пазбаўленьня волі ад 11 да 20 гадоў. Арганізатары і заказчыкі забойства да гэтага часу ня знойдзеныя. На думку родных і калегаў Нямцова, а таксама паводле дадзеных расьсьледаваньня выданьня «Медиазона» і грамадзкага антыкарупцыйнага праекту Scanner Project, да арганізацыі злачынства і ўкрывальніцтва вінаватых могуць быць датычныя людзі з атачэньня кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава і прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG