Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беглы мафіёзі выклаў на Youtube відэа, як ён гатуе. Яго пазналі і арыштавалі


Ілюстрацыйнае фота

53-гадовы Марк Фэрэн Клёд Біярт хаваўся ў партовым горадзе Бока Чыка ў Дамініканскай Рэспубліцы, паведаміла брытанскае выданьне The Guardian.

Біярта злавілі пасьля таго, як ён выклаў на партал Youtube некалькі відэа, на якіх гатуе стравы італьянскай кухні. Для відэа Біярт схаваў свой твар, але яго выдалі пазнавальныя тату на целе.

Паводле паведамленьня паліцыі, Біярт хаваўся з 2014 году, калі італьянская пракуратура выдала ордэр на ягоны арышт за кантрабанду какаіну ў Нідэрлядах для кляну Каччоля калябрыйскай мафіёзнай групоўкі 'Ндрангета.

Тым часам аднаго з найбольш небясьпечных злачынцаў ʼНдрангеты арыштавалі ў панядзелак, 29 сакавіка, у партугальскім Лісабоне. Франчэска Пэле адсачылі ў тамтэйшай клініцы, дзе ён лячыўся ад COVID-19. Пэле вінавацяць у арганізацыі нападу на лідэра канкурэнтнай групоўкі, у якім загінула жонка мафіёзнага боса, а яшчэ чатыры чалавекі былі параненыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG