Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэгапрацэс над мафіяй у Італіі: больш як 300 падсудных


Пракурор Ніколя Гратэры перад судовым працэсам над чальцамі мафіёзнай групоўкі «Ndrangheta». Італія, 13 студзеня 2021.

У Калябрыі, на поўдні Італіі, пачаўся суд над меркаванымі ўдзельнікамі мафіёзнай групоўкі «Ндрангета», якіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў злачыннай арганізацыі, забойствах, незаконным валоданьні зброяй і наркагандлі.

Як паведамляе DW са спасылкай на агенцтва ANSA, сярод больш як 300 падсудных — былыя палітыкі, чыноўнікі, паліцыянты, а таксама бізнэсоўцы. Мяркуецца, што сьведкамі на працэсе выступяць больш як 900 чалавек, у тым ліку і былыя чальцы «Ндрангеты», якія гатовыя парушыць «кодэкс гонару» мафіі — не супрацоўнічаць зь дзяржаўнымі ўстановамі.

Для працэсу збудавалі адмысловае памяшканьне, з улікам санітарных нормаў у сытуацыі пандэміі. Некаторыя паседжаньні будуць адбывацца празь відэасувязь.

«Ндрангета» — адна з найбольш вядомых мафіёзных італьянскіх груповак, яна займаецца гандлем людзьмі, наркотыкамі і зброяй і мае шматмільярдныя абароты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG