Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фонд «Разам зь Беларусьсю» прэзэнтаваў сынгл «Дзень перамогі наш». ВІДЭА


Марш у Менску 16 жніўня 2020 году
Марш у Менску 16 жніўня 2020 году

Міжнародны фонд салідарнасьці «Разам зь Беларусьсю» прэзэнтаваў сынгл «Дзень перамогі наш» ад калектыву «Арт Марка».

«Гэтая кампазыцыя — на 100% народны прадукт. У яго запісе бралі ўдзел як прафэсійныя выканаўцы, так і творчыя людзі з розных краін. Бо мэта ў нас адна — наблізіць рэальны Дзень Волі для ўсёй Беларусі», — адзначыў кіраўнік апякунскай рады фонду, былы палітвязень Сяргей Скрабец.


Акрамя таго, Міжнародны фонд салідарнасьці «Разам зь Беларусьсю» заклікае ўсіх ахвотных далучыцца да флэшмобу, накіраванага на спрыяньне міру і дэмакратыі ў Беларусі, падтрымку творчых людзей, якія адстойваюць свабоду ў сваіх краінах.

Ініцыятары кампаніі просяць усіх прыхільнікаў пераменаў дасылаць свае аўдыё- або відэаролікі для сумеснага стварэньня фінальнага відэакліпу на песьню «Калі мы пераможам», ці проста падтрымаць творчых людзей данатамі.

Падрабязнасьці праекту на старонцы фонду ў Facebook і на сайце www.belarusfund.org.

Міжнародны фонд салідарнасьці «Разам зь Беларусьсю» створаны як партнэрства грамадзкіх арганізацый Нямеччыны, Латвіі, Эстоніі і зарэгістраваны ў адпаведнасьці з заканадаўствам Літоўскай Рэспублікі.

Выканаўчым дырэктарам зьяўляецца прадпрымальнік з Гамбургу Ўладзімер Папкоў. Грамадзкі кантроль за дзейнасьцю фонду ажыцьцяўляе апякунская рада на чале з палітыкамі Сяргеем Скрабцом і Віктарам Цярэшчанкам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG