Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Празьмерная жорсткасьць». На судзе ў справе аб забойстве Флойда выступілі абвінавачаньне і абарона


Зарысоўка судовага мастака падчас першага дня судовых пасяджэньняў
Зарысоўка судовага мастака падчас першага дня судовых пасяджэньняў

29 сакавіка, у першы дзень пасяджэньня суду ў Мінэапалісе над былым паліцыянтам Дэрэкам Шовінам абвінавачаньне і абарона прапанавалі розныя вэрсіі таго, што здарылася. Шовін абвінавачваецца ў забойстве афраамэрыканца Джорджа Флойда, які загінуў пры затрыманьні паліцыянтамі.

Шовіну пагражае да 40 гадоў пазбаўленьня волі. Ён не прызнае сябе вінаватым.

Пракурор паказаў суду прысяжных відэазапіс інцыдэнту, зьняты чалавекам, якія выпадкова апынуўся на месцы здарэньня. На ім Шовін на працягу дзевяці з паловай хвілін трымае калена на шыі Флойда, які гаворыць пра тое, што ён задыхаецца. Апошнія тры хвіліны Флойд ляжыць бяз руху. «Вы можаце верыць сваім вачам, — зьвярнуўся да прысяжных памочнік генэральнага пракурора штату Джэры Блэквэл, — гэта забойства!»

Эрык Нэльсан, адвакат Дэрэка Шовіна, заклікаў прысяжных ацаніць усю сукупнасьць доказаў: «У зале суду няма месца палітычным ці сацыяльным меркаваньням», — сказаў адвакат.

Абвінавачаньне мае намер даказаць, што Шовін ужыў празьмерна жорсткі і неапраўданы прыём пры затрыманьні Джорджа Флойда, па сутнасьці, задушыўшы яго. Абарона Шовіна настойвае на тым, што паліцыянт дзейнічаў паводле інструкцый, а прычынай сьмерці Флойда сталі некалькі фактараў, у тым ліку сардэчна-сасудзістае захворваньне і прыём наркотыкаў. У заключэньні судова-мэдычнай экспэртызы гаворыцца пра тое, што прычынай сьмерці стала спыненьне сэрца, якое адбылося збольшага ў выніку ціску на шыю. Гібель Флойда кваліфікаваная як забойства.

У Мінэапалісе на час правядзеньня суду ўвялі дадатковыя меры бясьпекі. У горад увялі падразьдзяленьні Нацыянальнай гвардыі. Будынак суду, дзе праходзіць працэс, абгароджаны бэтоннымі плітамі і плотам з калючым дротам.

У траўні летась пасьля гібелі Флойда па гарадах ЗША пракацілася хваля масавых пратэстаў супраць расізму і паліцэйскага гвалту. У іх удзельнічалі мільёны людзей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG