Лінкі ўнівэрсальнага доступу

65-гадовай жыхарцы Крыму прысудзілі 12 гадоў калёніі за шпіянаж для Ўкраіны


Зьнішчальнікі Su-25 у Севастопалі

Севастопальскі гарадзкі суд 29 сакавіка асудзіў на 12 гадоў калёніі 65-гадовую жыхарку Крыму Галіну Даўгаполую. Яе прызналі вінаватай у дзяржаўнай здрадзе і перадачы Міністэрству абароны Ўкраіны сакрэтных зьвестак аб асобным авіяцыйным полку Чарнаморскага флёту, дысьлякаванага ў Крыме.

«Грамадзянка [Даўгаполая] выконвала выведныя заданьні для зьбіраньня зьвестак аб асобным авіяцыйным полку Чарнаморскага флёту, якія раскрываюць тэрміны дзеяньня пазыўных, частот і ключоў, індэксаў радыёстанцый, ключоў да табліц радыёпазыўных і табліц дзяжурнага радыста і табліц тэлефанічных, тэлеграфічных, радыё- і сьцяжных пазыўных на мірны час, гэта значыць зьвестак, якія складаюць дзяржаўную тайну, перадача якіх магла быць выкарыстана на шкоду бясьпекі РФ», — расказала агенцтву ТАСС ананімная суразмоўца у сілавых структурах.

Сама справа разглядалася ў закрытым рэжыме, як і большасьць справаў, заведзеных у Расеі паводле артыкулу аб дзяржаўнай здрадзе. Раней ФСБ заяўляла, што жанчына нібыта працавала «па заданьні Галоўнага ўпраўленьня выведкі Мінабароны Ўкраіны».

Аб арышце Даўгаполай, ураджэнкі крымскага Бахчысараю і жыхаркі Севастопалю, стала вядома восеньню 2019 году. Даўгаполая займалася тым, што здавала турыстам пакоі ў арэнду ў сваім доме ў Крыме. У траўні 2014-га інтэрнэт-выданьне «Гордон» апублікавала інтэрвію Галіны: у ім яна крытыкавала анэксію Крыму і расказала, што яе дачка і іншыя сваякі зьехалі з паўвострава пасьля анэксіі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG