Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ў лютым рэальныя пэнсіі ўпалі на 1,9% да студзеньскага паказьніку


Марш пэнсіянэраў за Лукашэнку

Пэнсіі з папраўкай на рост цэнаў падаюць ужо другі месяц запар, такога падзеньня не назіралася ўжо 2 гады.

З дадзеных Белстата вынікае, што рэальныя пэнсіі беларусаў у параўнаньні са студзенем, у лютым упалі на 1,9 %, заўважае Tut.by. Гэтыя выплаты лічаць з папраўкай на рост цэнаў на тавары і паслугі. А ў лютым, як вядома, гадавая інфляцыя разагналася да 8,7% гадавых.

У першым месяцы 2021 году таксама было падзеньне пэнсій, але тады яны апусьціліся на 1,1%, а да гэтага ў апошні раз зьніжэньне рэальных пэнсій на такім узроўні зафіксавалі ў лютым 2019 году.

Яшчэ большае зьніжэньне рэальных пэнсій было ў кастрычніку 2017, тады яны ўпалі на 1,2%.

У 2020 годзе рэальныя пэнсіі падалі 8 месяцаў з 12. Працоўныя пэнсіі летась павышалі ў ліпені і сьнежні.

Цяпер ні Мінпрацы, ні Белстат не публікуюць штомесячных зьвестак пра сярэдні памер пэнсій па ўзросьце (толькі сярэднія прызначаныя). Калі ўзяць у разьлік прагнозны паказьнік па сярэдняй пэнсіі па ўзросьце з улікам надбавак у сьнежні 2020 году ў 499,7 рубля, то ў апошнім месяцы 2020 году гэтыя пэнсіі былі прыкладна тоесныя 33,9% ад сярэдняй зарплаты па краіне.

У сакавіку Мінпрацы апублікавала лютаўскія дадзеныя па памеры сярэдняй пэнсіі па ўзросьце. Яна склала 40,2% ад сярэдняй зарплаты па краіне. Але пры гэтым сярэдняя зарплата за апошнія 2 месяцы ўпала амаль на 200 рублёў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG