Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікам і прапагандыстам у выпадку небясьпекі могуць памяняць зьнешнасьць

Беларускія амапаўцы
Беларускія амапаўцы

У журналістаў дзяржаўных СМІ зьявяцца целаахоўнікі, а ў выпадку неабходнасьці ім нават могуць памяняць зьнешнасьць. Тое ж тычыцца і іншых службовых асобаў.

Такую магчымасьць прадугледжвае рэдакцыя зьменаў у закон «Аб дзяржаўнай абароне судзьдзяў, службовых асобаў праваахоўных і наглядных органаў».

Як расказаў тэлеканалу «Беларусь 1» намесьнік дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі Аляксандар Рахманаў, у прапанаванай рэдакцыі на пэўны пералік людзей (згодна рашэньню міністра ўнутраных спраў) будуць распаўсюджвацца дадатковыя меры абароны, якія дазволяць зьберагчы іх здароўе, жыцьцё і маёмасьць ад злачынных замахаў.

Па яго словах, закон аб дзяржабароне прадугледжвае «шырокі спэктар мерапрыемстваў».

«Гаворка пра тое, што ў журналістаў, супрацоўнікаў сілавога блёку і ўсіх тых, хто прадстаўляе інтарэсы краіны, могуць зьявіцца целаахоўнікі», — адзначыў чыноўнік.

Акрамя таго, як удакладніў Аляксандар Рахманаў, калі таго запатрабуюць абставіны, улады могуць пайсьці аж на тое, каб зьмяніць зьнешнасьць тым, каму пагражае асаблівая небясьпека.

XS
SM
MD
LG