Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першая ахвяра сёлетняга палу травы — пэнсіянэрка на Чашніччыне


Выпалены падворак у Касмырах, дзе загінула жанчына

84-гадовая жанчына згарэла каля ўласнага падворку.

Увечары 27 сакавіка ў вёсцы Касмыры Чашніцкага раёну гарэла сухая трава, якая неўзабаве ахапіла гаспадарчае збудаваньне на падворку. Пажарныя падазраюць адмысловае спаленьне травы.

У траве ў 25 мэтрах ад падворку знайшлі абгарэлае цела 84-гадовай пэнсіянэркі, гаспадыні падворку.

Сухая расьліннасьць гарэла на плошчы 300 квадратных мэтраў.

Пал травы — небясьпечны і шкодны для гаспадаркі занятак. Тым ня менш, штогод шэраг людзей займаецца выпальваньнем сухой расьліннасьці. Летась у красавіку з-за гэтага на Шчучыншчыне згарэла больш за палову вёскі Нарчы. Акрамя будынкаў з-за палу травы нярэдка гінуць жывёлы, а часам і людзі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG