Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пад асаблівай абаронай дзяржавы». 100 чалавек асудзілі «за гвалт ці пагрозу гвалту» над міліцыянтамі


У будынку Генпракуратуры

Генэральная пракуратура перадала ў суд 109 крымінальных спраў, заведзеных на 147 чалавек паводле арт. 364 Крымінальнага кодэксу (гвалт альбо пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Як паведамляе прэс-служба Генпракуратуры, у дачыненьні да 100 чалавек ужо ёсьць рашэньні суду: 67 — прыгаварылі да пазбаўленьня волі, яшчэ 33 — да абмежаваньня волі.

У якасьці прыкладаў падобных злачынстваў Генпракуратура прывяла падзеі 9–10 жніўня 2020 году, калі трое жыхароў Жлобіна «падчас несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў наносілі ўдары нагамі і рукамі па ахоўным абмундзіраваньні і шчытах супрацоўнікаў АУС, а таксама кідалі ў іх камяні».

Таксама ў пракуратуры расказалі, што ноччу 1 студзеня 2021 года нецьвярозы жыхар Пухавіцкага раёну ўдарыў кулаком у твар сілавіка, «які спыняў адміністрацыйнае правапарушэньне».

«Пракуратура нагадвае грамадзянам аб строгай адказнасьці за гвалт да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў: яны зьяўляюцца прадстаўнікамі ўлады, знаходзяцца пад асаблівай абаронай дзяржавы і закліканыя падтрымліваць правапарадак у грамадзтве», — гаворыцца ў паведамленьні ведамства.

Згодна з арт. 364 Крымінальнага кодэксу, гвалт альбо пагроза яго прымяненьня да супрацоўніка органаў унутраных спраў або яго блізкіх з мэтай перашкодзіць яго законнай дзейнасьці або прымусу да зьмены характару гэтай дзейнасьці альбо з помсты за выкананьне службовай дзейнасьці караюцца арыштам, ці абмежаваньнем волі на тэрмін да 5 гадоў, або пазбаўленьнем волі на тэрмін да 6 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG