Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін прызначыў новага амбасадара Расеі ў Беларусі


Яўген Лук'янаў падчас працы амбасадарам РФ у Латвіі, архіўнае фота
Яўген Лук'янаў падчас працы амбасадарам РФ у Латвіі, архіўнае фота

Кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін падпісаў указ аб прызначэньні Яўгена Лукʼянава новым амбасадарам РФ у Беларусі, паведамляе РИА Новости.

Раней 69-гадовы Яўген Лукʼянаў працаваў амбасадарам Расеі ў Латвіі, а перад прызначэньнем у Латвію — намесьнікам сакратара Савету бясьпекі Расеі. Таксама Лук'янаў раней быў намесьнікам сакратара ў ленінградзкім Саюзе журналістаў, у 90-х займаў кіроўныя пасады ў банкаўскай сфэры (у «Дрэздэнэр-банку» і ВТБ), быў намесьнікам дырэктара Эрмітажу.

Днямі ягоны папярэднік Дзьмітры Мезенцаў указам Пуціна быў вызвалены ад пасады амбасадара Расеі ў Беларусі і прызначаны дзяржаўным сакратаром саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, замяніўшы 77-гадовага Рыгора Рапоту, які знаходзіўся на пасадзе дзяржсакратара так званай саюзнай дзяржавы амаль 10 гадоў, зь лістапада 2011 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG