Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры новыя палітвязьні з Жыткавічаў, Смаргоні і Менску. Агулам па краіне такіх— 302


Выдавец са Смаргоні Рамуальд Улан, трохсоты палітзьняволены ў Беларусі

У сувязі з павелічэньнем выпадкаў пазбаўленьня волі за «зьнявагу дзяржаўных сымбаляў» і «абразу прадстаўнікоў улады» беларуская праваабарончая супольнасьць заявіла пра трох новых палітвязьняў.

На падставе інфармацыя пра асобаў, асуджаных за абразу прэзыдэнта, супрацоўнікаў міліцыі, а таксама за зьнявагу дзяржаўных сымбаляў, палітычнымі зьняволенымі названыя:

  • Уладзімер Шакун — асуджаны судом Жыткавіцкага раёну на 2 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу па ч.1 арт. 368 КК (абраза прэзыдэнта РБ), арт. 370 КК (зьнявага дзяржаўных сымбаляў)
  • Ільля Тананка — асуджаны судом Фрунзэнскага раёну Менска на 1,5 гаду абмежаваняня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады)
  • Рамуальд Улан — асуджаны судом Смаргонскага раёну на 2,5 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па арт. 188 КК (паклёп).

Перасьлед і пазбаўленьне волі Ўладзімера Шакуна, Ільлі Тананкі, Рамуальда Ўлана праваабаронцы лічаць палітычна матываваным, зьвязаным з мірнай рэалізацыяй выказваньня меркаваньня, а іх саміх — палітычнымі зьняволенымі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG