Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Горад у няволі»: інтэрактыўная храналёгія 200 дзён рэпрэсій і затрыманьняў


Мірны пратэст беларусаў

Народнае антыкрызіснае кіраваньне і каманда «Кожны дзень» прэзэнтавалі новы інтэрактыўны праект «Горад у няволі».

Удакладняецца, што гэта храналёгія 200 дзён рэпрэсіяў і затрыманьняў, празь якія ад 9 жніўня 2020 году прайшлі многія тысячы беларусаў.

«Мы стварылі гэты праект, каб нагадаць кожнаму: дзясяткі тысяч затрыманых — ня проста абязьлічаная статыстыка. Колькасць тых, хто трапіў пад рэпрэсіі за 200 дзён пратэсту — 20 996 чалавек. І гэта толькі згодна з дадзенымі валянтэраў праваабарончага цэнтру „Вясна“, якія леглі ў аснову храналёгіі. Паводле іншых зьвестак, лічба перавысіла 34 000. Што супастаўна з насельніцтвам горада», — адзначаецца ў анатацыі.

За кожнай адзінкай у агульным сьпісе затрыманых, асуджаных, пакалечаных стаяць канкрэтныя беларусы: знаёмыя, сваякі, сябры, суседзі. Людзі, чые драматычныя гісторыі адновіць праект «Горад у няволі».

«Гэтыя шакавальныя гісторыі не зьявіліся ў адно імгненьне. Таму пра іх нельга забыцца. Як і прызвычаіцца да жудасных лічбаў пацярпелых. Лічыльнік гвалту неабходна спыніць», — падсумоўваюць ініцыятары праекту.

Каб перамагчы і пачаць пісаць новую гісторыю, трэба памятаць гісторыю супольнай барацьбы, кажуць яны.

На сайт праекту «Горад у няволі» можна перайсьці па адрасе https://belarusdaily.org/na-volu.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG