Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітзьняволенай Ксеніі Сырамалот працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай да 22 красавіка


Ксенія Сырамалот
Ксенія Сырамалот

Дзяўчына застаецца ў зьняволеньні ад 12 лістапада мінулага году.

Стала вядома, што студэнтка факультэту філязофіі і сацыяльных навук БДУ Ксенія Сырамалот, якая праходзіць абвінавачванай у «студэнцкай справе», застанецца пад вартай мінімум да 22 красавіка, паведамляе Задзіночаньне беларускіх студэнтаў.

Затрыманых сябраў ЗБС абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Ксенія знаходзіцца за кратамі ад 12 лістапада. У той дзень у яе і паплечнікаў прайшлі ператрусы.

Вольга Калацкая, якая 24 сакавіка атрымала 2 гады «хатняй хіміі» за поўху прапагандысту Азаронку, расказала журналістам пра сваё знаёмства з Ксеніяй.

«Маладая дзяўчына, цудоўная, мяккая, далікатная. Пры гэтым я захапляюся яе ўнутранай сілай. Проста шчасьце, што мне давялося пазнаёміцца з такімі людзьмі», — сказала Калацкая.

Ксеніі Сырамалот пагражае да 3 гадоў пазбаўленьня волі. Даслаць ёй паштоўкі і лісты можна на адрас: СІЗА-1, Менск, вул. Валадарскага, 2, 220030.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG