Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы адзначаюць Дзень Волі. Што адбываецца 25 сакавіка

17:53 25.3.2021

У цэнтар сталіцы выйшла Ніна Багінская

17:56 25.3.2021

Як выглядае сядзіба Саюзу палякаў Беларусі пасьля 8-гадзіннага ператрусу

17:59 25.3.2021

У Менску затрымалі дзяўчыну ў бела-чырвонай вопратцы

У раёне кінатэатра «Кастрычнік» затрымалі дзяўчыну, якая была ў вопратцы белага і чырвонага колераў, паведаміў Tut.by з спасылкай на відавочцаў.

18:08 25.3.2021

Сьвяточнае шэсьце ў Баранавічах

18:09 25.3.2021

Падчас інтэрвію Ніны Багінскай затрымалі дзяўчыну, гэта трапіла на відэа

18:11 25.3.2021

Затрыманага журналіста Андрэя Пачобута перавезьлі ў Менск

18:17 25.3.2021

Адзіночны пікет ля Горадні спынілі сілавікі

18:20 25.3.2021

Ля Акадэміі Навук — сілавікі і аўтазакі

18:22 25.3.2021

У Менску затрымалі ўжо больш за 20 чалавек

Валянтэры @spiski_okrestina на 18.00 сабралі прозьвішчы ўжо 21 затрыманага сёньня ў Менску. Сьпіс тут.

18:23 25.3.2021

Стэла амаль вольная, але за стэлай стаяць грузавікі з вайскоўцамі

18:24 25.3.2021

У менскім ЦУМе затрымалі хлопца

18:26 25.3.2021

Менчукі выпускаюць з дамоў белыя і чырвоныя балёнікі

18:27 25.3.2021

На Кастрычніцкай пллошчы Менску зьбіраюцца людзі

На Кастрычніцкай плошчы паціху зьбіраюцца людзі.

18:30 25.3.2021

У горадзе шмат аўтазакаў і аўтобусаў сілавікоў

Плошча Мясьнікова ў Менску, гэта толькі частка тэхнікі, якая бачная​:

Аўтобусы сілавікоў на вуліцы Валадарскага:

18:33 25.3.2021

На будынку КДБ часткова закрылі жалюзі

На будынку КДБ часткова закрылі жалюзі на першым паверсе, якія ўсталявалі акурат перад Днём Волі.

18:40 25.3.2021

Прапагандыст СТВ падышоў да Ніны Багінскай і Яна Грыба

Прапагандыст Сталічнага тэлебачаньня Рыгор Азаронак падышоў зь мікрафонам да вядомых менскіх актывістаў Ніны Багінскай і Яна Грыба і запісвае на тэлефон відэа таго, што яму кажуць.

18:42 25.3.2021

У Ляхавічах затрымалі некалькі чалавек

«Белсат» паведамляе пра затрыманьні ў мястэчку Ляхавічы Берасьцейскай вобласьці. Затрымалі трох мужчынаў — Анатоля Куліка, Генадзя Вішнеўскага і Вадзіма Булатага. Анатоль Кулік ня так даўно перанёс інсульт. Генадзь Вішнеўскі — пэнсіянэр.

18:46 25.3.2021

У цэнтры Менску кіроўцы спыняюцца і сыгналяць

У раёне Акадэміі Навук перакрылі праезд.

Аўтамабілісты гудзяць у цэнтры гораду: на вуліцы Леніна, у раёне скрыжаваньня з праспэктам Незалежнасьці, у раёне Нямігі.

18:47 25.3.2021

У неба над Менскам запусьцілі нацыянальны сьцяг

18:47 25.3.2021

Спэцтэхніка на Дзень Волі ў Менску. Відэа

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG