Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Латушка заклікаў сьвяткаваць Дзень Волі без калёнаў і выхадаў на праезную частку


Павал Латушка

Разам з гэтым, Латушка заклікаў беларусаў выйсьці на цэнтральныя вуліцы сваіх гарадоў. Сьвятлана Ціханоўская павіншавала беларусаў са сьвятам.

Шпацыр па цэнтральных вуліцах у сваіх гарадах старшыня Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка назваў «найбольш бясьпечным фарматам». Ён заклікае рухацца без фармаваньня калёнаў, бяз выхаду на праезную частку.

Па словах палітыка, задачай людзей мае быць знаходжаньне «на ўсіх цэнтральных і прылеглых да цэнтру вуліцах адразу». неабходна абыходзіць рэдуты, выстройваць бясьпечныя маршруты і быць у руху.

«Паказаць, што горад наш, нягледзячы на ўсе намаганьні акупантаў перашкодзіць нам сустрэць наша сьвята — Дзень нашай Волі. Мы выходзім, каб пачаць нашу пратэставую вясну. Дзеля сябе. Дзеля адно аднаго. Дзеля нашай свабоды».

Са свайго тэлеграм-каналу да беларусаў таксама зьвярнулася і Сьвятлана Ціханоўская. Яна прызналася, што раней, як і многія землякі, не лічыла дзень 25 сакавіка важнай датай. Але цяпер усё зьмянілася.

Яна адзначыла, што «ўжо сёньня беларусы ўпершыню святкуюць Дзень Волі як Новы год».

Ціханоўская падкрэсьліла, што Беларуская Народная Рэспубліка стала старонкай нашай гісторыі, дзякуючы якой праз гады Беларусь атрымала незалежнасьць, а не засталася шасьцю абласьцямі ў складзе іншай краіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG