Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салюты па ўсім Менску ў гонар Дня Волі. ВІДЭА


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

А 23.34 24 сакавіка ў розных раёнах беларускай сталіцы запусьцілі салюты.

Сьвяткаваньне Дня Волі пачалося за некалькі хвілін да надыходу 25 сакавіка. А 23.34 у розных раёнах Менску людзі пачалі запускаць салюты ў гонар сьвята.

Час выбралі нездарма — гэта нумар артыкулу ў старым адміністрацыйным кодэксе, па якім судзілі абсалютную большасьць затрыманых на акцыях пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў.

Сайт «The Village Беларусь» сьцьвярджае, што феерверкі паляцелі ў неба як мінімум у 15 месцах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG