Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада правоў чалавека ААН прыняла рэзалюцыю ў справе Беларусі


Сьляды зьбіцьця сілавікамі на целе жыхара Магілёву, жнівень 2020

У рэзалюцыі Рада правоў чалавека ААН патрабуе ад уладаў Беларусі забясьпечыць правядзеньне свабодных і справядлівых выбараў. Як паведамляе БелаПАН, рэзалюцыю на разгляд 46-й сэсіі Рады правоў чалавека ААН унесла дэлегацыя Партугаліі ад імя ЭЗ.

Суаўтарамі дакумэнту пазначаныя Аўстралія, Вялікабрытанія, Канада, Ліхтэнштэйн, Маршалавы выспы, Манака, Нарвэгія, Сан-Марына, Паўночная Македонія, ЗША, Украіна, Чарнагорыя, Швэйцарыя і Японія.

Як гаворыцца ў прынятай рэзалюцыі, Рада правоў чалавека ААН выказвае заклапочанасьць «у сувязі з агульным становішчам у галіне правоў чалавека ў Беларусі і яго пагаршэньнем напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, што адбыліся 9 жніўня 2020 года, і пасьля іх».

Рада асудзіла «грубыя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі ў сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі 2020 года, у тым ліку сыстэматычную адмову ў правах чалавека і асноўных свабодах, адвольныя затрыманьні і арышты членаў апазыцыі, журналістаў і работнікаў СМІ, праваабаронцаў і грамадзян у цэлым за ажыцьцяўленьне імі правоў чалавека і асноўных свабодаў, а таксама пакараньня ў выглядзе пазбаўленьня волі, прызначаныя работнікам сродкаў масавай інфармацыі за выкананьне імі сваіх прафэсійных абавязкаў», — гаворыцца ў дакумэнце.

Як адзначыў дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка, «рэзалюцыя павінна даць мандат Вярхоўнаму камісару па правах чалавека пачаць канкрэтныя дзеяньні ў кірунку ўзнаўленьня законнасьці і справядлівасьці ў Беларусі». Таксама ён заўважыў, што актыўнымі праціўнікамі рэзалюцыі зьяўляліся Расея і Кітай.

Акрамя Расеі і Кітаю, супраць прыняцьця рэзалюцыі таксама галасавалі Эрэтрыя, Куба, Вэнэсуэла і Філіпіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG