Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International заклікала замежных дыпляматаў у Беларусі здымаць падзеі на Дзень Волі


Лягатып Міжнароднай амністыі

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікала дыпляматычныя місіі сачыць за падзеямі 25 сакавіка ў Беларусі і фіксаваць выпадкі парушэньня правоў чалавека з боку сілавікоў падчас акцый пратэсту.

Заявы беларускіх уладаў напярэдадні дэманстрацый 25 сакавіка выклікаюць сур’ёзную занепакоенасьць у сувязі з тым, што міліцыя зноў адрэагуе жорсткім гвалтам, лічаць у Amnesty International.

«Паколькі многія журналісты, якія фіксуюць жорсткія дзеяньні міліцыі ў Беларусі, апынуліся за кратамі, Amnesty International заклікае дыпляматычных прадстаўнікоў у краіне сачыць за пратэстамі і арганізоўваць стрымы, выкарыстоўваючы свой дыпляматычны імунітэт, каб выкрываць чаканы гвалт з боку міліцыі», — гаворыцца ў заяве на сайце арганізацыі.

Дырэктар Amnesty International па Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі Мары Стразэрс заявіла, што ўлады «досыць ясна далі зразумець, што маюць намер ператварыць пратэсты на Дзень Волі ў чарговую арэну жахлівага гвалту, калі сутыкнуцца з пратэстамі, падобнымі леташнім».

Апошнія восем месяцаў, па яе словах, яны «стаялі на чале крызісу правоў чалавека, для якога характэрныя масавыя адвольныя затрыманьні, зьняволеньне журналістаў, неправамернае прымяненьне сілы падчас пратэстаў, катаваньні і забойствы мірных дэманстрантаў».

Міжнародныя прадстаўнікі, паводле Стразэрс, могуць апавядаць пра падзеі, за распаўсюд інфармацыі зь якіх беларускія журналісты трапляюць за краты. Важна, каб парушэньні, што адбываюцца ў Беларусі, выкрываліся.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG