Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад імя Радыё Свабода рассылаецца заклік не выходзіць на пратэсты. Гэта спам


Ад імя шэрагу беларускіх СМІ масава рассылаюць заклік Зянона Пазьняка не ісьці на вулічныя акцыі на Дзень Волі.

Беларусы паведамляюць, што ім у асабістыя паведамленьні прыходзяць мэсыджы пра няўдзел у акцыях пратэсту ад імя Зянона Пазняка.

Пры гэтым цытата Пазьняка сапраўдная, але рассылка ідзе са шматлікіх акаўнтаў з назвамі і лягатыпамі Радыё Свабода, «Белсату», «Нашай Нівы», Tut.bу і іншых выданьняў. Ад імя дзяржаўных СМІ рассылкі не заўважалі.

Радыё Свабода ня мае дачыненьня да рассылкі. Пра недатычнасьць да рассылкі заяўлялі і астатнія згаданыя СМІ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG