Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Запрацавала міжнародная плятформа для прыцягненьня да адказнасьці за рэпрэсіі і гвалт у Беларусі


Паранены пратэстовец. Менск, кастрычнік 2020 году.
Паранены пратэстовец. Менск, кастрычнік 2020 году.

Новая ініцыятыва закліканая садзейнічаць высілкам для пакараньня адказных за рэпрэсіі і гвалт супраць мірных грамадзянаў.

У сумеснай заяве блізу двух дзясяткаў дзяржаваў выказалі падтрымку ініцыятывы «Міжнароднай плятформы для Беларусі дзеля прыцягненьні вінаватых да адказнасьці», якая стартуе 24 сакавіка ў мэтах выкананьня рэкамэндацый Вольфганга Бэнэдэка, дакладчыка ў рамках Маскоўскага мэханізму АБСЭ.

Узначаліць плятформу Дацкі інстытут супраць катаваньняў (DIGNITY) сумесна з брытанскай арганізацыяй REDRESS, Праваабарончым цэнтрам «Вясна» і Міжнародным камітэтам расьсьледаваньня катаваньняў у Беларусі.

«Шырокая падтрымка нашай грамадзкай ініцыятывы — гэта вялікі гонар. Плятформа будзе абапірацца на працу адважных беларускіх праваабарончых арганізацый. Гэта найважнейшая ініцыятыва дзеля аднаўленьня справядлівасьці і спыненьня беспакаранасьці ў Беларусі», — адзначыў генэральны дырэктар DIGNITY Расмус Гру Крыстэнсэн.

У верасьні 2020 году прафэсар міжнароднага права Грацкага ўнівэрсытэту Вольфганг Бэнэдэк быў прызначаны дакладчыкам у рамках Маскоўскага мэханізму АБСЭ дзяржавамі-ўдзельніцамі пасьля шматлікіх заяваў аб пагаршэньні сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Летась 5 лістапада ён прэзэнтаваў даклад на сталай радзе АБСЭ з прыкладаньнем дакумэнтаў аб беспрэцэдэнтных парушэньнях міжнародных нормаў у галіне правоў чалавека з боку беларускіх уладаў.

З тэкстам дакладу можна азнаёміцца ТУТ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG