Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дакладчык АБСЭ па Беларусі: «Час гэтага рэжыму паступова падыходзіць да канца»


Аўстрыйскі прафэсар міжнароднага права Вольфганг Бэнэдэк, які падрыхтаваў 58-старонкавы даклад пра выбары ў Беларусі і падзеі пасьля іх, у інтэрвію «Нямецкай хвалі» расказаў пра падрабязнасьці сваёй працы.

Вось асноўныя моманты інтэрвію.

  • «Маскоўскі мэханізм» у дачыненьні да Беларусі падтрымалі 17 краін АБСЭ з 57. «Яшчэ ніколі ў гісторыі гэтага інструмэнту не было такой колькасьці краін, якія падтрымалі яго выкарыстаньне».
  • «Я атрымаў больш за 700 паведамленьняў, частка зь іх суправаджалася дапаўненьнямі, фота- і відэаматэрыяламі. Я атрымаў шырокі спэктар сьведчаньняў з розных пластоў грамадзтва. Апроч таго, я атрымліваў інфармацыю ад праваабарончых арганізацыяў, якія працуюць у Беларусі. Гэтыя зьвесткі былі ўзаемна зьвераныя, засьцярогі шмат у чым паўтараліся, таму з пацьверджаньнем праблемаў не было».
  • «Ёсьць пацьверджаныя паказаньні асобаў, гэта асабліва тычыцца першых трох дзён пасьля выбараў. Тое, што адбылося зь імі, можна інтэрпрэтаваць толькі як катаваньні».
  • «Галоўныя патрабаваньні — неадкладнае спыненьне гвалту, вызваленьне зьняволеных, асабліва затрыманых паводле палітычных матываў, і расьсьледаваньне парушэньня правоў чалавека. Дагэтуль перад судом ня стаў ніводзін міліцыянт ці чыноўнік, хоць былі сотні скаргаў. Акрамя таго, я бачу неабходнасьць стварыць незалежную міжнародную сьледчую камісію, якая б з дапамогай экспэртаў вывучала паведамленьні пра парушэньні. Кожны выпадак месіць быць правераны».
  • «У ідэале гэтым павінны займацца экспэрты ААН, Рады Эўропы, напрыклад, Камітэту супраць катаваньняў, і АБСЭ. Апроч таго, можна залучыць незалежных экспэртаў з грамадзянскай супольнасьці».
  • «Што да таго, ці будуць з такой камісіяй супрацоўнічаць улады Беларусі, то цяперашні рэжым на гэта наўрад ці пойдзе. Але паўстае пытаньне, як доўга ён яшчэ будзе пры ўладзе. Пратэсты працягваюцца, і маё ўражаньне — час гэтага рэжыму паступова падыходзіць да канца».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG