Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрадэпутаты заклікаюць краіны ЭЗ «узяць на сябе адважнае лідэрства» і наладзіць мірную перадачу ўлады ў Беларусі


Сьцягі Эўразьвязу
Сьцягі Эўразьвязу

Пяцёра эўрадэпутатаў, сябраў нефармальных груп падтрымкі дэмакратычнай Беларусі ў сваіх нацыянальных парлямэнтах і Эўрапарлямэнце, выступілі са зваротам з нагоды 25 сакавіка.

Яны выказалі «салідарнасьць і поўную падтрымку велізарным ахвярам і мужнасьці народу Беларусі». Яны заклікалі парлямэнты краінаў Эўропы, ЗША, Канады ды іншых дзяржаваў арганізаваць групы «За дэмакратычную Беларусь».

Дэпутаты заклікалі лідэраў краінаў ЭЗ, Вялікай сямёркі, міжнародныя арганізацыі «ўзяць на сябе адважнае лідэрства і ініцыяваць працэс мірнай перадачы ўлады праз новыя выбары ў Беларусі».

Гэтыя намаганьні міжнароднай супольнасьці павінны прывесьці да спыненьня тэрору і рэпрэсій у Беларусі, вызваленьня ўсіх затрыманых і палітычных зьняволеных і выпрацоўкі курсу на правядзеньне свабодных і дэмакратычных выбараў у бліжэйшыя месяцы да 9 жніўня 2021 году, гаворыцца ў звароце.

Яго падпісалі Андрус Кубілюс і Анджэй Галіцкі ад імя дэпутатаў Эўрапарлямэнту, Жыгімантас Павілёніс ад імя літоўскіх дэпутатаў, Аляксей Ганчарэнка ад Украіны, Робэрт Тышкевіч ад Польшчы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG